Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Упершыню за сем гадоў у Беларусь прыбыў генеральны сакратар АБСЕ

03.11.2026 18:17
Папярэднія генеральныя сакратары АБСЕ наведвалі Мінск у 2002, 2010 і 2019 гадах.
 :     ,             .
Злева направа: Генеральны сакратар АБСЕ Ферыдун Сінірліоглу, міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску.Крыніца: President.gov.by

У Мінску пачалася IV Мінская міжнародная канферэнцыя па пытаннях еўразійскай бяспекі. На яе, сярод іншых, прыбыў генеральны сакратар АБСЕ, паведамляе Радыё «Свабода».

У канферэнцыі ўдзельнічаюць больш за 40 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Форум адкрыў Аляксандр Лукашэнка. Перад ім ён правёў сустрэчу з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліоглу, які таксама ўдзельнічае ў канферэнцыі.

Паводле БелТА, Ферыдун Сінірліоглу заявіў Лукашэнку, што Беларусь адыгрывае важную ролю з пункту гледжання абменаў ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай, якія адбываюцца апошнім часам.

Папярэднія генеральныя сакратары АБСЕ наведвалі Мінск у 2002, 2010 і 2019 гадах.

вс