Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі першую частку дакументаў, атрыманых пасля ўзлому расійскай Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі. Разам з хакерскай групай Silent Crow яны заявілі пра доступ да закрытых інфармацыйных сістэм Расстата.
Як паведамляе Reform.news, сярод здабытых матэрыялаў ёсць дакументы для службовага карыстання, якія раскрываюць становішча на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны.
У прыватнасці, апублікаваныя звесткі пра нараджальнасць і смяротнасць у так званай ДНР, вытворчасць і сацыяльна-эканамічныя паказчыкі рэгіёна. Хакеры сцвярджаюць, што Масква хавае гэтую статыстыку ад грамадскасці, перадаючы яе толькі ўпаўнаважаным ведамствам.
Асаблівую цікавасць уяўляе атрыманая база пасведчанняў аб смерці расійскіх грамадзян ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну да жніўня 2026 года.
Асобнай статыстыкі загінулых на вайне пакуль не знайшлі, аднак прычыны смерці могуць дапамагчы выявіць ваенныя страты Расіі.
Аналіз дакументаў працягваецца. Незалежнага пацвярджэння паўнаты і сапраўднасці апублікаваных звестак пакуль няма.
эж