Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы

05.11.2026 16:30
У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў.
Сцяг Грузіі Photo: Laila/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выправадзілі 101 замежнага грамадзяніна, паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу МУС гэтай дзяржавы.

Сярод высланых асоб былі грамадзяне прынамсі 19 краін — Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Іарданіі, Кеніі, Кітая, Кот-д’Івуара, Кубы, Непала, Нігерыі, Пакістана, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Егіпта, Філіпін. Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай з гэтых дзяржаў традыцыйна не пазначаецца.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў. Больш як за 10 месяцаў з краіны выслана звыш 3,6 тысяч замежнікаў.

аз