У Львове 8 і 9 лістапада адбудуцца дзве сустрэчы з беларускім журналістам, былым палітвязнем і актывістам Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам, паведамляе Reform.news. Гэта будзе першы візіт Пачобута ў Львоў.
Першая сустрэча пройдзе ў Цэнтры польскай культуры.
— Гэта ўнікальная магчымасць асабіста сустрэцца і пагаварыць аб свабодзе, салідарнасці, польскай ідэнтычнасці і цане, якую даводзіцца плаціць за вернасць уласным перакананням, — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.
Праект фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў межах конкурсу «Польская дыяспара і палякі за мяжой 2026».
Другая сустрэча адбудзецца ва Украінскім каталіцкім універсітэце. Мерапрыемства пройдзе пад назвай «Украіна пад ціскам: ці ёсць у незалежнасці і дэмакратыі шанец выстаяць у сучасным свеце?».
— Сустрэча стане магчымасцю пагаварыць пра барацьбу за свабоду, цане незалежнасці, досведзе супрацьстаяння аўтарытарызму і выкліках, перад якімі сёння знаходзяцца Украіна, Беларусь і дэмакратычны свет, — заяўляюць арганізатары.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Львоўскі каталіцкі ўніверсітэт сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фондам падтрымкі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў мясцовай беларускай суполкі.
вс