7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбудзецца 15-ая юбілейная цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця!
Арганізатары заклікаюць далучацца з усіх канцоў свету! Трансляцыя будзе цэлы дзень: акрамя самой цырымоніі можна паглядзець аўтарскія сустрэчы і дыскусіі.
Трансляцыя цырымоніі пачнецца 19:00. Ад 14-ай гадзіны можна глядзець трансляцыю спадарожных падзей.
У праграме (цэнтральнаеўрапейскі час): дыскусія а 14:00 Чаго хочуць пісьменніцы? Жанчыны ў літаратуры, а 15:30 аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам, у 16:20 аўтарская сустрэча з Дзянісам Трусавыс, а 17:10 аўтарская сустрэча з Арцёмам Шуканавым, а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі «Голас пакалення свабоды», а 19-ай гадзіне пачнецца цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл