Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхар Мінска збіраўся ў войска, але перад гэтым вырашыў падрабіць на распаўсюджванні наркотыкаў

08.11.2026 10:04
У яго кватэры і тайніках сілавікі знайшлі не менш як 25 грамаў MDMA.
 .
Канфіскаваныя наркотыкі.Скрыншот відэа мінскай міліцыі

У Мінску за распаўсюджванне наркотыку MDMA (экстазі) затрымалі 19-гадовага мясцовага жыхара, паведаміла «Люстэрка» са спасылкай на  сталічную міліцыю.

Пасля заканчэння каледжа малады чалавек рыхтаваўся да тэрміновай службы — у войска ён павінен быў адправіцца ў пачатку лістапада. У канцы верасня ў інтэрнэце ён знайшоў прапанову аб падпрацоўцы ў наркашопе і пагадзіўся на яго.

Хлопец забіраў буйныя партыі наркотыкаў, фасаваў іх і размяшчаў у тайніках-закладках у лясных масівах непадалёк ад дома. У яго кватэры і тайніках сілавікі знайшлі не менш як 25 грамаў MDMA.

Распачатая крымінальная справа.

IAR/нг