Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская выказала спачуванні палякам у сувязі з тэрактам у Кракаве і пажадала здароўя параненым паліцэйскім

09.11.2026 09:36
Сёння стала вядома, што мужчына, які ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу, памёр у бальніцы.
    .
На месцы тэракту ў Кракаве. Foto: PAP/Art Service

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні палякам у сувязі з тэрактам у Кракаве, які меў месца ў суботу, 7 лістапада. Яна зазначыла, што «глыбока засмучаная жахлівым выпадкам стральбы на Галоўным рынку ў Кракаве».

– Мае думкі – з кожнай сям’ёй, якая аплаквае страту блізкага чалавека. Жадаю ўсім пацярпелым сіл і хутчэйшага выздараўлення. Нашым польскім сябрам: беларусы падзяляюць ваш смутак у гэты цяжкі момант, – зазначыла палітык у сацсетцы Х вечарам, 7 лістапада.

На наступны дзень яна напісала, што «аддае даніну павагі супрацоўнікам Якубу Куліку і Артуру Мараньскаму, якія атрымалі раненні, спыняючы нападніка, а таксама ўсім, хто кінуўся на дапамогу». Ціханоўская зазначыла, што жадае ім хуткага выздараўлення.

– Жадаю абодвум супрацоўнікам поўнага выздараўлення. Ваша мужнасць выратавала шмат жыццяў, – падкрэсліла Ціханоўская.

Сёння стала вядома, што мужчына, які ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу, памёр у бальніцы.

вс

Мужчына, які здзейсніў смяротную страляніну ў Кракаве, памёр у бальніцы

09.11.2026 08:58
Ахвярамі яго нападу сталі шасцёра чалавек, у тым ліку іншаземцы.