Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Інфляцыя ў Беларусі паскараецца. З верасня 2025 г. цэны выраслі на 4,7%

09.11.2026 18:09
Найбольш прыкметна падаражэлі паслугі: за год іх кошт павялічыўся на 8,7%. Нехарчовыя тавары сталі даражэйшыя на 4,4%, харчовыя — на 2,5%.
Ілюстрацыя ViDI Studio/shutterstock

Інфляцыя ў Беларусі працягвае расці: у кастрычніку спажывецкія цэны павялічыліся на 0,3% за месяц, а гадавы рост дасягнуў 4,7%. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата, на якія звяртае ўвагу Reform.news.

З пачатку года спажывецкія цэны выраслі на 3,9%. Найбольш прыкметна падаражэлі паслугі: за год іх кошт павялічыўся на 8,7%. Нехарчовыя тавары сталі даражэйшыя на 4,4%, харчовыя — на 2,5%.

У кастрычніку рост цэн ахапіў харчовыя і нехарчовыя тавары, якія падаражэлі адпаведна на 0,5% і 0,6%. Паслугі за месяц патаннелі на 0,3%.

Такім чынам, гадавая інфляцыя працягвае набліжацца да ўстаноўленага ўладамі Беларусі мэтавага паказчыка — не больш за 7% за год.

эж