Украінскія памежнікі і адпаведныя службы працягваюць умацоўваць абарончыя пазіцыі ўздоўж усёй працягласці мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.
Ён адзначыў, што зараз актыўных дзеянняў з боку Беларусі на агульнай мяжы пакуль не назіраецца. Прымаемыя меры неабходныя для надзейнай абароны на выпадак кардынальнай змены сітуацыі.
Раней паведамлялася, што на поўдні Беларусі былі выведзеныя са строю тры перадаючыя прылады сотавых аператараў: дзве ў Гомельскай вобласці, адна ў Брэсцкай. Усе вышкі стаяць непадалёк ад мяжы з Украінай.
Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл