Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Польшчу з Днём незалежнасці, падзякаваўшы палякам за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду.
— Палякаў і беларусаў звязваюць стагоддзі агульнай гісторыі. Я ганаруся сяброўствам, якое пабудавалі нашы народы, — напісала беларуская дэмакратычная лідарка ў сацыяльнай сетцы X.
Палітык падкрэсліла, што сёння палякі адзначаюць аднаўленне сваёй дзяржаўнасці, і выказала надзею, што аднойчы абодва народы разам адсвяткуюць свабоду Беларусі.
Дзень незалежнасці Польшчы адзначаецца 11 лістапада. Гэтая дата стала сімвалам аднаўлення польскай дзяржаўнасці пасля 123 гадоў падзелаў краіны паміж суседнімі імперыямі.
Сёння 11 лістапада — галоўнае дзяржаўнае свята Польшчы і афіцыйны выходны дзень. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстасці, прысвечаныя памятнай даце.
эж