Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музей Вольнай Беларусі абвесціў збор на падарункі для дзяцей беларускіх палітвязняў

12.11.2026 14:59
На краўдфандынгавай платформе Gronka аб’яўлены збор на навагоднія падарункі для беларускіх дзяцей.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Tumisu z Pixabay/CC0

Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сёлета арганізатары чакаюць каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў. На краўдфандынгавай платформе Gronka аб’яўлены збор на навагоднія падарункі для беларускіх дзяцей.

Усё сабранае пойдзе толькі на падарункі. Арганізатары паведамляюць, што калі збяруць больш за мэту, запросяць на Навагоднюю Ялінку больш дзяцей.

Пасля свята кожны, хто падтрымаў збор, атрымае справаздачу: колькі сабралі і што купілі.

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў/юл