Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Кіберпартызаны» дакументальна пацвердзілі смерць 730 беларусаў, якія ваявалі на баку Расіі 

14.11.2026 09:57
Такую ацэнку апублікавалі «Кіберпартызаны», прааналізаваўшы расійскія і беларускія базы даных, а таксама звесткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць».
«Кіберпартызаны»https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінулі не менш за 730 грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вайне на расійскім баку. Такую ацэнку апублікавалі «Кіберпартызаны», прааналізаваўшы расійскія і беларускія базы даных, а таксама звесткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць».

Даследчыкі выявілі ў базе Расстата звесткі пра 503 загінулых беларусаў. Яшчэ 15 чалавек знайшлі ў беларускіх дзяржаўных рэестрах, а 212 — сярод даных праекта «Хачу жыць». Гэтыя звесткі ахопліваюць розныя перыяды з 2022 да канца 2025 года і жніўня 2026-га.

«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што падлічылі толькі дакументальна пацверджаныя выпадкі, таму рэальныя страты могуць быць большымі. Паводле іх, сярэднегадавыя страты беларусаў у гэтай вайне прыкладна ўдвая перавышаюць страты за час вайны ў Афганістане.

эж