Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Калі казаць пра адукацыю, то Беларусь арыентуецца на самыя адыёзныя рэжымы свету, лічыць Павел Церашковіч

18.11.2026 14:30
Дарадца Святланы Ціханоўскай у адукацыі і навуцы занепакоены ідэалагізацыяй адукацыі ў Беларусі.
 ,       ,   .
Павел Церашковіч, дарадца Святланы Ціханоўскай у навуцы і адукацыі, гісторык і антраполаг.Фота: Офіс С. Ціханоўскай

Гісторык, культурны антраполаг і дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч занепакоены «татальнай ідэалагізацыяй і мілітарызацыяй адукацыі ў Беларусі».

— Ідуць палітычныя рэпрэсіі. Беларусь зачыніла сябе ад заходняга свету і арыентуецца на такія адыёзныя рэжымы, як Паўночная Карэя, як ваенная хунта ў М'янме, рэжым талібаў у Афганістане. Безумоўна, усё гэта вельмі негатыўна адаб’ецца на будучыні Беларусі, і нам прыйдзецца вельмі доўга і цяжка працаваць, каб пераадолець наступствы гэтай навалы, — перасцерагае навуковец у сваім роліку на Telegram-канале дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Павел Церашковіч – беларускі этнолаг, гісторык і культурны антраполаг. Заснавальнік кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Выкладаў у многіх ВНУ.
З 2008 года да 2014 год быў звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам як выкладчык і старшыня Сената ЕГУ.

Навуковец з’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя».

аз