Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запускае сетку інфармацыйна-кансультацыйных пунктаў у Варшаве, Вільні і Познані. Адкрыццё першых пунктаў запланавана да сярэдзіны снежня, паведаміў АПК у сваім Telegram-канале.
Мэта ініцыятывы — забяспечыць беларусам бясплатны доступ да інфармацыі, кансультацый і базавай практычнай дапамогі ў афлайн-фармаце.
Звярнуцца можна будзе па пытаннях, звязаных з легалізацыяй і афармленнем дакументаў, сацыяльнай падтрымкі і медыцыны, адукацыі і працаўладкавання, а таксама жылля і інтэграцыі ў новай краіне.
Кансультанты будуць дапамагаць знаходзіць неабходную інфармацыю і запаўняць анкеты. У выпадках, якія патрабуюць спецыялізаванай дапамогі, наведвальнікаў будуць накіроўваць у профільныя арганізацыі або да адпаведных спецыялістаў.
Усе паслугі будуць бясплатнымі. Плануецца, што ў большасці выпадкаў звярнуцца па дапамогу можна будзе без папярэдняга запісу.
Перад адкрыццём пунктаў прадстаўніцтва праводзіць апытанне беларусаў, каб высветліць, якая дапамога найбольш запатрабаваная, якія паслугі неабходныя ў першую чаргу і які графік працы будзе найбольш зручным.
Вынікі ананімнага апытання павінны дапамагчы скарэктаваць фармат і арганізацыю працы будучых пунктаў.
аз