Лявон Вольскі прэзентаваў свой новы кліп, прысвечаны… медыцыне. Называецца кампазіцыя «Лекар ачуняй», яна ўваходзіць у праект «Эмігранты».
— Сёння — прэм’ера нашага кліпа на песню «Лекар ачуняй» з праекту «Эмігранты». Абсурдовая песня і настолькі ж абсурдовы кліп, пра які мы ўжо паспелі атрымаць водгук, маўляў, што гэта так дзіўна, што ажно файна! — напісаў Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку.
Чаму зараз — найлепшы час для гэтай прэм’еры?
— Адкрываю вам сакрэт: бо ўжо ў гэтую нядзелю, 22 лістапада, у Вільні мы з вамі сустрэнемся на канцэрце ў… Паліклініцы. А тэрапеўтычныя песні разам са мной будуць выконваць Павал Аракелян і Маргарыта Ляўчук, — дадаў Лявон Вольскі.
Паводле слоў музыканта, кліп здымаўся ў вельмі спецыфічных умовах і доўга чакаў моманту свайго з’яўлення для шырокай аўдыторыі.