Беларусы масава паведамляюць пра блакаванне банкаўскіх картак Visa і Mastercard праз рызыку ўцечкі плацежных дадзеных. Праблема закранула кліентаў «БСБ Банка», «Прыёрбанка», «МТБанка», «Альфа-Банка», «Беларусбанка» і іншых устаноў. Паводле «Белсату», многія пацярпелыя раней плацілі карткамі за паслугі польскага аператара Orange або разлічваліся ў замежных інтэрнэт-крамах.
У «БСБ Банку» патлумачылі, што ўцечка адбылася на баку замежнага прадаўца, пасля чаго плацежныя сістэмы заблакавалі скампраметаваныя карткі дзеля бяспекі кліентаў. Магчымая крыніца праблемы — кібератака на польскі сэрвіс Autopay, выяўленая 11 лістапада.
Кампанія пацвердзіла доступ зламыснікаў да часткі інфраструктуры і плацежных дадзеных, але пакуль не знайшла доказаў іх капіявання. Банкі перавыпускаюць карткі: віртуальныя ўжо працуюць, пластыкавыя абяцаюць бясплатна даставіць кліентам.
эж