Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

24 замежнікі застаюцца палітвязнямі ў Беларусі

20.11.2026 13:25
З 2020 года ў Беларусі пад палітычны крымінальны пераслед трапіў як мінімум 121 замежны грамадзянін.
          2024 .
Грамадзянін Літвы Міраславас Троцкіс арыштаваны ў Беларусі ў лістападзе 2024 г.Скрыншот АНТ

На літоўска-беларускай мяжы размешчаны плакаты з папярэджаннем пра небяспеку паездак у Беларусь. Літоўцам нагадваюць, што ў Беларусі за кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Літвы, асуджаныя да чатырох і 15 гадоў калоніі.

Таксама сёння праваабаронцы паведамілі пра прысуд да двух гадоў калоніі і штрафу 23-гадоваму грамадзяніну Украіны Максіму Сяменьчанку. У Беларусі за апошні год за дзеянні, звязаныя з перадачай фотаздымкаў ваеннай тэхнікі ў чаты, якія маюць дачыненне да Узброеных сіл Украіны, асудзілі як мінімум трох грамадзян Украіны.

Паводле звестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам з 2020 года ў Беларусі пад палітычны крымінальны пераслед трапіў як мінімум 121 замежны грамадзянін, з іх 24 сёння ўтрымліваюцца ў месцах няволі Беларусі. Гэта палітзняволеныя, якія маюць грамадзянства Польшчы, Украіны, Расіі, Чэхіі і Літвы. Таксама за кратамі ўтрымліваецца адзін палітвязень без грамадзянства.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл