«Нашай Ніве» стала вядома імя чарговага беларуса, які загінуў на вайне супраць Украіны. Гэта зусім юны Андрэй Шматкоў з Брэста, сын мясцовай бібліятэкаркі і электрыка.
Хлопец скончыў школу ў 2023 годзе, але замест студэнцкага жыцця абраў шлях аднаразовага штурмавіка.
Андрэй нарадзіўся ў снежні 2005 года. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, Шматкоў яшчэ вучыўся ў старэйшай школе, якую скончыў восенню 2023-га.
Што далей адбывалася ў яго жыцці, невядома, але ў снежні 2024-га, адсвяткаваўшы сваё 19 гадоў, Шматкоў паехаў ваяваць за Пуціна.
І пражыў, як і ўсе такія штурмавікі, зусім нядоўга. Ужо ў студзені 2025 года беларус загінуў пад Курдзюмаўкай на Данеччыне.
Дарэчы, ва ўзламаных базах Расстата ўтрымліваецца інфармацыя пра дзясяткі беларусаў, якія загінулі пры спробе захапіць згаданы пасёлак.
Крыніца: «Наша Ніва»/юл