Беларуская эканоміка працягвае расці дзякуючы актыўнаму спажыванню, аднак такая мадэль развіцця нясе рызыкі: паскарэнне інфляцыі і павелічэнне імпарту. Пра гэта сведчыць новы агляд, прыхільнага афіцыйнаму Мінску, Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), апублікаваны 23 лістапада. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».
Паводле ацэнкі ЕАБР, за дзесяць месяцаў 2026 года эканоміка Беларусі вырасла на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Галоўным рухавіком застаецца ўнутраны попыт, найперш спажывецкі. Рознічны тавараабарот павялічыўся амаль на 9%, чаму спрыяюць рост даходаў насельніцтва і спажывецкае крэдытаванне.
Аднак празмернае спажыванне мае і адваротны бок. Рост пакупак павялічвае патрэбу ў імпарце, што вядзе да адтоку з Беларусі валюты. Акрамя таго, попыт апярэджвае магчымасці прапановы, падштурхоўваючы цэны ўгару. ЕАБР прагназуе, што сёлета беларуская гаспадарка вырасце на 2,1%, улады разлічваюць на рост у 2,8%.
эж