Беларусь апынулася на 53-м месцы сярод 177 краінаў у міжнародным рэйтынгу экалагічнай эфектыўнасці EPI-2026. Даследаванне ацэньвае стан навакольнага асяроддзя, ахову здароўя ад забруджвання і кліматычную палітыку ўладаў. Пра вынікі рэйтынгу і праблемы беларускай экалогіі піша «Белсат».
Найгоршыя паказнікі Беларусь мае паводле уплыву свінцовага забруджвання на здароўе: краіна заняла 171-е месца, апынуўшыся сярод сямі дзяржаў з самымі нізкімі вынікамі. Слабую ацэнку атрымала і сельская гаспадарка — 152-е месца праз негатыўны ўплыў на прыроду.
Пры гэтым Беларусь мае найлепшы ў свеце вынік паводле рызыкі знікнення відаў. Аднак у агульным рэйтынгу біяразнастайнасці краіна заняла толькі 99-я.
Сярод суседзяў Беларусь апярэджвае толькі Расію. Экспертка Ірына Панядзельнік адзначае, што за апошнія дзесяць гадоў экалагічная сітуацыя ў краіне пагоршылася.
эж