Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія студэнты будуць будаваць «пуцінскі аўтабам» у Сібіры 

23.11.2026 16:03
Паўночны абход Омска будзе мець амаль 66 кіламетраў і ўвойдзе ў склад трасы М-12 «Усход».
    (Pochód na Sybir)    (1837-1867 ..)
Карціна «Этап у Сібір» (Pochód na Sybir) мастака Артура Гротгера (1837-1867 г.г.) ІлюстрацыяWikimedia Commons/domena publiczna

Беларускія студэнцкія будаўнічыя атрады плануюць прыцягнуць да ўзвядзення Паўночнага абходу Омска ў 2027 годзе. Новая траса стане часткай расійскага транспартнага калідора, які злучыць Маскву з усходнімі рэгіёнамі краіны. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Пра ўдзел беларускіх студэнтаў заявіў сябра грамадскай рады Міністэрства транспарту Расіі Аляксей Пацейка. Паводле яго, цяпер на будоўлі працуюць каля 60 студэнтаў, а летась да яе далучаліся атрады з Казахстана.

Паўночны абход Омска будзе мець амаль 66 кіламетраў і ўвойдзе ў склад трасы М-12 «Усход». Яна злучае заходнюю частку Расіі з кірункам у бок Кітая. 

Трасу называюць «пуцінскім аўтабанам». Пры неабходнасці яе можна выкарыстоўваць для вайсковай лагістыкі, асабліва калі ўзнікнуць праблемы з чыгуначным спалучэннем.

эж