Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У дзень 120-годдзя «Нашай Нівы» працу распачаў архіў незалежных беларускіх медыя

23.11.2026 14:41
Першымі партнёрамі праекта BELIMA сталі «Наша Ніва», «Еўрарадыё», Buro Media, KYKY.org і The Village Беларусь. Апошнія два выданні ўжо не маюць публічна даступных архіваў.
Скрыншот з сайта праектаBELIMA

У Беларусі і за яе межамі запускаюць праект BELIMA (Belarusian Independent Media Archive) — лічбавы архіў незалежных беларускіх медыя, які мае захаваць журналісцкую спадчыну краіны ад 1990-х гадоў да сёння. 

Праект набывае асаблівае значэнне на фоне пераследу незалежнай журналістыкі ў Беларусі. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 18 лістапада 2026 года ў зняволенні знаходзіліся 15 прадстаўнікоў медыя.

Першымі партнёрамі праекта BELIMA сталі «Наша Ніва», «Еўрарадыё», Buro Media, KYKY.org і The Village Беларусь. Апошнія два выданні ўжо не маюць публічна даступных архіваў.

Платформа дазволіць захоўваць не толькі адкрытыя матэрыялы, але і дакументы з абмежаваным доступам, каб абараніць аўтараў і герояў публікацый. Паўнавартасны запуск базы дадзеных запланаваны на 2027 год. Каманда шукае журналістаў і чытачоў, якія гатовыя перадаць захаваныя архівы. Праект можна падтрымаць праз сайт belima.media.

Анос праекту зроблены ў 120-годдзе выхаду першага нумара «Нашай Нівы» ў Вільні. Выданне, заснаванае ў час, калі беларуская мова амаль не мела магчымасцяў для публічнага ўжытку, стала адной з галоўных пляцовак фармавання сучаснай беларускай літаратуры, журналістыкі і нацыянальнай свядомасці.

эж


Kamunikat.org выконвае ўнікальную працу. Тым часам, яго сацсеткі ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам»

09.10.2025 17:20
Інтэрнэт-бібліятэка займаецца архівізацыяй беларускай літаратуры, а таксама, між іншым, адлічбоўкай дзяржаўнага друку.