Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У 92% школ Гарадзеншчыны выявілі пратэрмінаваныя прадукты і факты крадзяжу харчоў

26.11.2026 14:16
У сямі школах захоўваліся пратэрмінаваныя прадукты, яшчэ ў шасці — харчы з прыкметамі недабраякаснасці.
 .
Цвятная капуста. Pixabay/Creative Commons/Jotl

Больш за 92% правераных школ і ўстаноў спецыяльнай адукацыі Гарадзенскай вобласці парушалі нормы арганізацыі харчавання дзяцей. Пракуратура праверыла 93 установы і знайшла парушэнні ў 86. Пра гэта паведамляе «Белсат».

У сямі школах захоўваліся пратэрмінаваныя прадукты, яшчэ ў шасці — харчы з прыкметамі недабраякаснасці. У адной са школ Воранаўскага раёна знайшлі 12 літраў соку, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся яшчэ ў 2025 годзе, і 8 кілаграмаў кававага напою са скончаным тэрмінам захоўвання.

У дзвюх гродзенскіх школах супрацоўнікі харчаблокаў кралі прадукты: яйкі, сыр, сок, смятану і алей. Правяраючыя таксама выявілі недавагу порцый, парушэнні тэхналогіі гатавання і санітарных патрабаванняў.

Напрыклад, у адной са школ Зэльвенскага раёна салаты дзецям давалі больш чым на 20% меншыя за ўстаноўленую норму. У выніку ў дачыненні да 14 чалавек распачалі адміністрацыйныя працэсы.

эж