Больш за 92% правераных школ і ўстаноў спецыяльнай адукацыі Гарадзенскай вобласці парушалі нормы арганізацыі харчавання дзяцей. Пракуратура праверыла 93 установы і знайшла парушэнні ў 86. Пра гэта паведамляе «Белсат».
У сямі школах захоўваліся пратэрмінаваныя прадукты, яшчэ ў шасці — харчы з прыкметамі недабраякаснасці. У адной са школ Воранаўскага раёна знайшлі 12 літраў соку, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся яшчэ ў 2025 годзе, і 8 кілаграмаў кававага напою са скончаным тэрмінам захоўвання.
У дзвюх гродзенскіх школах супрацоўнікі харчаблокаў кралі прадукты: яйкі, сыр, сок, смятану і алей. Правяраючыя таксама выявілі недавагу порцый, парушэнні тэхналогіі гатавання і санітарных патрабаванняў.
Напрыклад, у адной са школ Зэльвенскага раёна салаты дзецям давалі больш чым на 20% меншыя за ўстаноўленую норму. У выніку ў дачыненні да 14 чалавек распачалі адміністрацыйныя працэсы.
эж