Беларускія журналісты Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сталі лаўрэатамі спецыяльнай узнагароды брытанскай арганізацыі Index on Censorship за ўнёсак у абарону свабоды слова. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 25 лістапада ў Лондане. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Аляксандраў і Злобіна былі асуджаныя па «справе БелаПАН» і правялі за кратамі больш за пяць гадоў і восем месяцаў. Пасля вызвалення яны працягваюць выступаць за свабоду слова і вызваленне палітвязняў.
Падчас цырымоніі Андрэй Аляксандраў нагадаў пра 16 беларускіх журналістаў, якія застаюцца ў зняволенні. Ірына Злобіна падкрэсліла, што свабода слова не можа існаваць без даверу, праверкі фактаў і незалежнай журналістыкі, адзначыўшы, што свабода слова не можа стаць «былой», пакуль людзі працягваюць яе адстойваць.
эж