Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BelPol назваў яшчэ адзін беларускі завод, які працуе для расійскага абароннага сектару

26.11.2026 16:43
Смаргонскі завод у 2023–2024 гадах падпісаў кантракты з расійскімі прадпрыемствамі.
.
..

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання выпускае абсталяванне для апрацоўкі лінзаў і люстэркаў і пастаўляе іх расійскім прадпрыемствам, што выконваюць абаронныя замовы. Як паведамілі ў ініцыятыве былых беларускіх сілавікоў BelPol, Смаргонскі завод у 2023–2024 гадах падпісаў кантракты з расійскімі прадпрыемствамі.

Згодна з дакументамі, якія мае арганізацыя, пра гэта сведчыць ліст галоўнага канструктара Мінскага заводу колавых цягачоў. У ім пазначаныя нумары кантрактаў у рамках 15 расійскіх абаронных заказаў, у якіх удзельнічаў Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. У прыватнасці, завод пастаўляў абсталяванне для выпуску вайсковай оптыкі.

Нагадаем, BelPol выявіў удзел МЗКЦ у тым ліку ў вытворчасці шасі для «Іскандэраў». Улады Беларусі падтрымалі агрэсію Расіі 24 лютага 2022 году, дазволіўшы скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварвання расійскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.

svaboda.org/эж