Амністыя, якую ўлады Беларусі прапануюць абвясціць пад завяршэнне Года беларускай жанчыны, не распаўсюдзіцца на людзей, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх артыкулах». Пра гэта 26 лістапада заявіла намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс, паведамляе Reform.news.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», на 26 лістапада ў Беларусі налічваецца 886 палітвязняў. Такім чынам, прапанаваная амністыя не дапаможа вызваліць людзей, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі, калі яны асуджаныя паводле артыкулаў, аднесеных уладамі да «экстрэмісцкіх».
Закон прадугледжвае скарачэнне тэрмінаў пакарання для некаторых катэгорый жанчын: на два гады — для цяжарных і тых, хто мае трох і больш непаўналетніх дзяцей, на год — для іншых жанчын, якія падпадаюць пад амністыю. Частка палажэнняў датычыцца таксама непаўналетніх асуджаных і людзей, чые справы яшчэ разглядаюцца.
эж