Беларуская Служба

Грамадзянін, апішы сябе сам!

24.07.2019 12:48
Урадавы законапраект, паводле якога мае адбыцца перапіс, прадугледжвае 200 гадзін эфірнага часу ў грамадскіх СМІ: на Польскім тэлебачанні і ў Польскім радыё.
Budynek GUS
Budynek GUS Wikipedia/CC/masti

У Польшчы распачалася падрыхтоўка Агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, піша штодзённае выданне Rzeczpospolita. Сёлета ў карстрычніку пачынаюцца тэсты адмысловага інтэрнэт-прыкладання, якое стане асноўнай прыладай перапісу насельніцтва 2021 года.

У Польшчы перапіс насельніцтва з’яўляецца абавязковай працэдурай, якой падлягаюць усе паўналетнія, за малалетніх на пытанні перапісу адкажуць іх афіцыйныя апекуны. Анкета, змешчаная ў адмысловым інтэрнэт-прыкладанні, будзе складацца сярод іншага з такіх пытанняў: як доўга вы жывеце ў гэтай мясцовасці, адкуль вы прыехалі, дзе вы пастаянна працуеце, да якой нацыянальнай ці этнічнай групы вы адчуваеце прыналежнасць і г. д.

Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва гэта надзвычай маштабнае і дарагое мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што ўрад Польшчы зэканоміць значныя сродкі на працаўладкаванні перапісчыкаў, вялікія бюджэтныя сродкі пойдуць на медыйную кампанію па папулярызацыі новага механізму перапісу – інтэрнэт-прыкладання. У прыватнасці, урадавы законапраект, паводле якога мае адбыцца перапіс, прадугледжвае 200 гадзін эфірнага часу ў грамадскіх СМІ: на Польскім тэлебачанні і ў Польскім радыё.

Будучае распараджэнне Света міністраў Польшчы вызначыць колькі на агітацыйную кампанію, прысвечанай перапісу, заробяць публічныя вяшчальнікі. Агульнанацыянальныя перапісы насельніцтва ў Польшчы праводзяцца кожныя 10 гадоў, падсумоўваюць у газеце Rzeczpospolita.

эж