Беларуская Служба

Польшча спадзяецца на новы стыль кіравання Еўракамісіі

26.07.2019 11:51
Кіраўнік Канцылярыі старшыні Савету міністраў Міхал Дворчык пераконваў, што ўсе чальцы ЕЗ маюць надзею на партнёрскія адносіны.
Ursula von der Leyen spotka się w czwartek w Warszawie z premierem Mateuszem Morawieckim
Ursula von der Leyen spotka się w czwartek w Warszawie z premierem Mateuszem MorawieckimPAP/EPA/Julien de Rosa

Афіцыйны візіт новаабранай старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен, узмацніў перакананне ўладаў Польшчы, што Камісія пачне працаваць па-іншаму.

25 ліпеня Урсула фон дэр Ляен правяла перамовы з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Кіраўнік Канцылярыі старшыні Савету міністраў Міхал Дворчык пераконваў, што ўсе чальцы ЕЗ маюць надзею на партнёрскія адносіны.

’’Спадарыня Урсула фон дэр Ляен падкрэслівае, што мы не павінны з усім пагаджацца. На яе думку, гэта нармальна, што палітыкі адрозніваюцца па поглядах і перакананнях, маюць розныя ідэі на конт таго, як вырашаць праблемы. Аднак, яна лічыць, што адзінай слушнай дарогай з’яўляецца дыялог і эмпатыя’’.

Галоўнымі тэмамі двухгадзіннай размовы Урсулы фон дэр Ляен з Матэвушам Маравецкім былі крыніцы даходаў Еўрапейскага Звязу, міграцыя, гандаль і прызначэння новых функцыянераў у еўрапейскія структуры ўлады.

Урсула фон дэр Ляен афіцыйна зойме пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі сёлета 1 лістапада.

IAR/эж