Міністэрства культуры Польшчы прызначыла звыш 1,5 млн еўра на арганізацыю XV фестывалю ’’Шапэн і яго Еўропа’’. Музычны фестываль распачнецца ў чацвер 14 жніўня. Падчас прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды міністр культуры Польшчы Пятро Гліньскі звярнуў увагу на тое, што маштаб выдаткаў міністэрства сведчыць аб статусе мерапрыемства.
’’Трэба заўжды важную марку рэкламаваць самым адказным чынам і гэта наш абавязак. Мы цешымся, што змаглі знайсці такую суму. Дзякуючы гэтаму адбудзецца хіба 36 канцэртаў.’’
Фестываль ’’Шапэн і яго Еўропа’’ распачнецца 14 жніўня, а завершыцца 1 верасня. Музычны фестываль сканцэнтруецца на аспектах творчасці Фрэдэрыка Шапэна, звязаных з некалькімі еўрапейскімі перспектывамі. Адным з галоўных медыяльных партнёрам музычнага фестывалю стала Польскае радыё.
IAR/эж