Беларуская Служба

Вада перакрыла шлях да выхаду спелеолагам у горнай пячоры

18.08.2019 10:21
Вялікая Снежная Пячора – гэта самая доўгая і глыбокая пячора ў Татрах.
Выратавальны верталёт адправіўся на дапамогу спелеолагамPAP/Grzegorz Momot

20 выратавальнікаў удзельнічае ў пошукавай аперацыі па ратаванні двух чалавек, якія ня могуць выбрацца з пячоры Снежнай у гарах Татрах. Спелеолагі не могуць выйсці з пячоры з-за высокага ўзроўню вады.

Спелеолагі адправіліся ў экспедыцыю ў суботу раніцай. Яны ня могуць выбрацца з калідора, які напоўніўся вадой. Удалося ім паведаміць сваіх таварышаў, якія звязаліся з выратавальнікамі. Вады на столькі шмат, што спелеолагі самі не змогуць выйсці з пячоры. Выратавальнікі разлічваюць на тое, што вада неўзабаве пачне ападаць.

Па словах выратавальніка, апошнія вельмі інтэнсіўныя дажджы маглі заліць пячору. У такой сітуацыі ўзровень вады расце вельмі хутка і нечакана вада напаўняе калідоры.

Вялікая Снежная Пячора – гэта самая доўгая і глыбокая пячора ў Татрах. Даўжыня яе калідораў складае амаль 24 кіламетры, хаця не ўсе да гэтага часу былі дакладна даследаваныя.

ПР/нг