Беларуская Служба

У Польшчы за апошнія 5 дзён у выніку ДТЗ загінуў 31 чалавек

19.08.2019 12:10
Паліцыя падвяла вынікі кампаніі «Бяспечныя выхадныя».
W wypadku zginęły cztery osoby
W wypadku zginęły cztery osobyPAP/Tytus Żmijewski

31 чалавек загінуў на дарогах за апошнія пяць дзён. Як распавёў камісар Роберт Опас з галоўнага ўпраўлення паліцыі, у гэты выхадны было бяспечней, чым у мінулым годзе.

- За пяць дзён доўгіх выхадных здарыліся 420 ДТЗ. Гэта на 13 менш, чым у гэты перыяд мінулага году. Сёлета 31 смяротная ахвяра, летась – 43 і гэта на 12 чалавек менш. Таксама на 42 асобы менш траўмаваных – сёлета 505, летась – 547.

Камісар Роберт Опас дадаў, што падчас кампаніі «Бяспечны выхадны» – як і ў мінулым годзе – супрацоўнікі паліцыі затрымалі 1 850 нецвярозых кіроўцаў.

Кожны дзень з серады вечара да нядзелі вечара на дарогах працавалі 5 тысяч патрулёў дарожнай інспекцыі.

У Польшчы свабодным ад працы быў чацвер 15 жніўня ў сувязі з касцельным святам, у пятніцу многія прадпрыемствы не працавалі, а таксама многія працаўнікі пайшлі ў адпачынак. Агулам атрымаліся 4 дні свабодныя ад працы.

яс