Беларуская Служба

Кіраўнік польскага ўраду пачынае перадвыбарчае турнэ па краіне

20.08.2019 13:01
Падчас сустрэчаў з жыхарамі польскіх гарадоў і вёсак ён плануе падсумаваць рэформы, уведзеныя кіроўнай партыяй.
  .
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Paweł Supernak


Прэм'ер Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што палітыкі кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” бяруць пад увагу пазіцыю грамадзянаў.

Кіраўнік польскага ўраду на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ля Нацыянальнага стадыёну ў Варшаве, урачыста адкрыў турнэ палітыкаў кіроўнай партыі па краіне. Сёння сам прэм’ер наведае некалькі гарадоў і вёсак у Мазовіі.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што падчас перадвыбарчага аб'езду краіны ён падсумуе рэформы, уведзеныя ПіС, у тым ліку сацыяльныя праграмы.

Мы ажыццявілі некалькі законаў, а некаторыя праекты ўжо рэалізавалі. Напрыклад, выплаты сродкаў у рамках праграмы „Пэнсія +” адбыліся ўжо ў траўні. З кастрычніка падаходны падатак для ўсіх грамадзянаў будзе паніжаны з 18% да 17%. Мы вызвалілі маладых працаўнікоў ад абавязку выплаты падаходнага падатку. Вяртаем мабільнасць у малых гарадках і вёсках, шляхам аднаўлення аўтобусных маршрутаў. Нельга забываць таксама пра 500 злотых дапамогі на кожнае дзіця ў сям’і”, - нагадаў прэм’ер Маравецкі.

Нагадаем, выбары ў парламент у Польшчы адбудуцца 13 кастрычніка.

аз