Віцэ-міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд (Stanisław Szwed) паведаміў, што ўрадавай праграмай „Сям’я 500 Плюс” у цяперашні час карыстаецца амаль 6 млн 800 тысяч дзяцей у Польшчы.
З 2016 года, гэта значыць ад пачатку рэалізацыі праграмы дапамогі, польскія сем'і атрымалі 77 мільярдаў злотых (больш за 17 мільярдаў 660 мільёнаў еўра).
Станіслаў Швэд нагадаў, што 1 ліпеня дзейнічае пашыраная праграма „Сям’я 500 Плюс”.
- Калі гаварыць пра ліпень, жнівень, верасень, то калі нехта падаў або падасць заяўку ў гэтым тэрміне, то сродкі налічаныя з ліпеня. Няма рызыкі, што, калі падасць заяўку ў верасьні, то сродкі за ліпень прападуць. Пасля гэтай даты дапамога будзе дзейнічаць з моманту падачы заявы”, - нагадаў віцэ-міністр.
Станіслаў Швэд таксама паведаміў, што з ліпеня паступіла 3,5 мільёна заявак на атрыманне дапамогі з праграмы „Сям’я 500 Плюс”. Нагадаем, з пачатку мінулага месяца крытэрый даходу быў адменены. Такім чынам сродкі можна атрымаць на кожнае дзіця незалежна ад даходаў сям’і.
У сваю чаргу на дапамогу з праграмы „Добры старт” на школьныя прыналежнасці былі пададзеныя ўжо каля аднаго 1 мільёна 700 тысяч заявак.
аз