X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

KGHM аб’явіў конкурс пад назвай «Амбасадар Польшчы»

23.08.2019 17:50
Яго мэта – выбраць самых лепшых сучасных палякаў, дасягненні якіх спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу Польшчы ў свеце.
Аўдыё
  • Конкурс RGHM «Амбасадар Польшчы»; Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў; Забруджанае паветра можа спрыяць псіхічным разладам
Лагатып конкурсу "Амбасадар Польшчы"radyjo.net

Польскі канцэрн па здабычы й перапрацоўцы металаў KGHM аб’явіў конкурс пад назвай «Амбасадар Польшчы». Яго мэта – выбраць самых лепшых сучасных палякаў, дасягненні якіх спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу Польшчы ў свеце.

 «Традыцыйна Фрыдэрык Шапэн і Марыя Складоўская-Кюры асацыююцца з Польшчай. Мы хочам абнавіць гэты спіс. Так і паўстала ідэя выбару выдатных сучасных польскіх прафесіяналаў», заявіў старшыня KGHM Polska Miedź Марцін Хлюдзіньскі.

 - Галасаванне за «Амбасадараў Польшчы» з’яўляецца аўтарскім праектам KGHM. Ідэя нарадзілася з таго, што мы самі з’яўляемся амбасадарам Польшчы, прадаючы 80% нашай прадукцыі за мяжу, мы працуем на чатырох кантынента і мы ведаем, як важна, праз асабісты досьвед знаёміць з Польшчай іншыя народы.

Любы чалавек можа прапанаваць свайго кандыдата на конкурс «Амбасадар Польшчы».

Вызначаныя 5 намінацый: амбасадар польскай навукі, амбасадар польскага спорту, амбасадар польскай культуры. Спецыяльны прыз «Бізнес-амбасадар» ўручыць асабіста старшыня KGHM, а галасы карыстальнікаў Інтэрнэту будуць вырашаць, хто атрымае ўзнагароду ў намінацыі »Амбасадар Польшчы 2019 – Прыз публікі«.

Заяўкі з прапановамі кандыдатаў прымаюцца да 3 верасня на сайце http://ambasadorpolski.wp.pl/. У кожнай намінацыі будзе па дзесяць кандПа-беларуску без памылакнавукаыдатаў, сярод якіх журы абярэ пераможцу.

Вынікі конкурсу «Амбасадар Польшчы 2019» будуць абвешчаны падчас гала-канцэрту на пачатку кастрычніка.Па-беларуску без памылак

яс/Centrum Prasowe PAP

слухайце перадачу "Навука і тэхніка"

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка