Беларуская Служба

1 верасня на Вестэрплатэ адбудзецца Канцэрт незалежнасці

31.08.2019 09:11
Рэпертуар канцэрта будзе складацца з сучасных аранжыровак польскіх гімнаў, ваенных і патрыятычных песень.
Pomnik Obrońców Wybrzeża na Westerplatte
Pomnik Obrońców Wybrzeża na WesterplatteShutterstock

1 верасня 2019 года ў 80-ю гадавіну нападу Трэцяга Рэйху на Польшчы ў Гданьску адбудзецца спецыяльны Канцэрт незалежнасці „Вестэрплатэ”. У агульнай складанасці гэта будзе 27-ы Канцэрт незалежнасці, які цягам апошніх 10 гадоў Музеі Варшаўскага паўстання арганізуе ў сталічным Каралеўскім замку і на Вестэрплатэ ў Гданьску.

Сёлетні Канцэрт незалежнасці „Вестэрплатэ” адбудзецца ў рамках турнэ па Польшчы і Латвіі.

Лейтматывам мерапрыемства стануць падзеі, якія адбыліся 80 гадоў таму: пачатак Другой сусветнай вайны, наступленне Трэцяга Рэйху і Савецкага Саюзу на Польшчу.

Гэтыя падзеі прычыніліся да трагедыі польскага народу і эміграцыі польскіх жаўнераў. У чарговы раз у гісторыі палякам прыйшлося ваяваць пад чужымі сцягамі. На чужыне яны змагаліся ня толькі за незалежнасць Польшчы, але і іншых народаў.

Рэпертуар канцэрта будзе складацца з сучасных аранжыровак польскіх гімнаў, ваенных і патрыятычных песень.

Канцэрт пачнецца а 18.00 гадзіне на скрыжаванні вуліц імя Сухарскага і імя Поінца ў Гданьску. Уваход на мерапрыемства бясплатны.

аз