Польшча з'яўляецца „выдатным партнёрам” ЗША ў пытаннях абароны. Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў Польшчы пераконваў дарадчык прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Амерыканскі палітык сустрэўся ў Варшаве міністрам нацыянальнай абароны Марыюшам Блашчакам (Mariusz Błaszczak).
Джон Болтан запэўніў у паглыбленні цесных адносін паміж Вашынгтонам і Варшавай. Ён закрануў перанос візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які павінен быў падпісаць у Варшаве мемарандум аб ваенным супрацоўніцтве. Ён запэўніў, што часовая адсутнасць подпісаў не спыніць развіцця супрацы паміж краінамі.
- Падчас апошняга візіту прэзідэнты Дуда і Трамп падпісалі вельмі важную дэкларацыю аб абаронным супрацоўніцтве, якую цяпер трэба ажыццявіць. Аднак мы будзем супрацоўнічаць так, як быццам бы гэта ўжо адбылося, паколькі спецыфіка гэтай часткі Еўропы гэтага сапраўды патрабуе.
Нагадаем, учора Джон Болтан знаходзіўся з візітам у Беларусі, дзе размаўляў, між іншым, з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
аз