Беларуская Служба

Больш паўнамоцтваў атрымаюць супрацоўнікі польскай Турэмнай службы

16.09.2019 13:29
Падчас канферэнцыі ў Катавіцах прадстаўнікі ўладаў і супрацоўнікі Турэмнай службы абмеркавалі таксама новыя праграмы рэсацыялізацыі і праграмы дапамогі для сем’яў асуджаных.
Służba więzienna
Służba więziennacossw.pl

Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вуйцік падчас канферэнцыі пад назвай «Стагоддзе Турэмнай службы: дасягненні і новыя выклікі». Маштабны сімпозіум ладзіцца ў сталіцы Сілезіі, у Катавіцах.

Міхал Вуйцік нагадаў, што раней былі падвышаныя заробкі супрацоўнікам пенітэнцыярных службаў, а цяпер, на думку палітыка, надышоў час змяняць заканадаўства.

-На працягу доўгіх гадоў супрацоўнікі Турэмнай службы мэтанакіравана пазбаўляліся правоў і паўнамоцтваў. У сваю чаргу, асуджаным надаваліся новыя правы. Тыя супрацоўнікі, якія на першай лініі пільнуюць асуджаных, часцяком рызыкуючы жыццём і здароўем, пазбаўляліся паўнамоцтваў і правоў. Час змяніць гэта і пашырыць спіс іх правоў.

Падчас канферэнцыі ў Катавіцах прадстаўнікі ўладаў і супрацоўнікі Турэмнай службы абмеркавалі таксама новыя праграмы рэсацыялізацыі і праграмы дапамогі для сем’яў асуджаных.

IAR/эж