Беларуская Служба

У польскай сістэме нафтапровадаў застаецца 450 тысяч тон забруджанай расійскай нафты

18.09.2019 13:52
Старшыня праўлення сістэмы аператара трубапровадаў PERN мяркуе, што ачыстка сістэмы зойме больш часу, чым чакалася.
PERN to jednoosobowa spółka Skarbu Państwa, strategiczna dla bezpieczeństwa energetycznego Polski
PERN to jednoosobowa spółka Skarbu Państwa, strategiczna dla bezpieczeństwa energetycznego PolskiMateriały prasowe

У польскай сістэме нафтапровадаў, па-ранейшаму, застаецца 450 тысяч тон забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты. Агулам у Польшчу паступіў з Расіі амаль мільён тон забруджанай сыравіны. Польшча не стала браць забруджаную нафту з 24 красавіка па 9 чэрвеня.
Старшыня праўлення сістэмы аператара трубапровадаў PERN Ігар Васілеўскі мяркуе, што ачыстка сістэмы зойме больш часу, чым чакалася.

- Колькі часу гэта працягнецца? – гэта пытанне да польскіх і нямецкіх НПЗ, якія бяруць гэтую нафту. Працэс перапрацоўкі забруджанай хларыдамі нафты знаходзіцца пад пастаянным маніторынгам. Спачатку мы думалі, што ўвесь працэс ачысткі працягнецца 6-8 месяцаў, аднак сёння мы ведаем, што на гэта патрэбна больш часу.

Ігар Васілеўскі паведаміў, што кампанія будзе праводзіць кантрольныя дзеянні, каб праверыць стан сістэмы пасля перапрацоўкі забруджанай нафты.

яс