У панядзелак, 23 верасня адбудуцца двухбаковыя перамовы паміж прэзідэнтамі Польшчы і ЗША, паведаміў сайт Wirtualna Polska.
Канцылярыя прэзідэнта Анджэя Дуды пацвердзіла, што 21-26 верасня кіраўнік Польшчы будзе знаходзіцца ў ЗША. Візіт польскага лідара ў ЗША звязаны з паседжаннем Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Нагадваем, у цяперашні час Польшча з'яўляецца непастаянным членам Савета бяспекі ААН.
Паводле сайта, падчас візіту ў ЗША Анджэй Дуда сустрэнецца з Дональдам Трампам.
Інфармацыю пра двухбаковую сустрэчу пацвердзіў Дзярждэпартамент ЗША. Верагодна, адной з тэм перамоў будзе візіт амерыканскага лідара ў Польшчы.
„Я думаю, што пасля візіту прэзідэнта ў Нью-Ёрку можна чакаць дадатковай інфармацыі або рашэнняў”, - сказаў у TVP1 віцэ-кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Павел Муха (Paweł Mucha).
Нагадаем, Дональд Трамп павінен быў прыляцець у Польшчу 1 верасня для ўдзелу ва ўрачыстасцях 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. 2 верасня ён павінен быў сустрэцца на двухбаковых перамовах з польскім прэзідэнтам.
Аднак візіт амерыканскага лідара быў адменены з-за ўрагану Дорыян, які набліжаўся да Фларыды. Злучаныя Штаты Амерыкі на ўрачыстасцях у Варшаве прадстаўляў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.
аз