Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што бачанне эканамічнага развіцця, якое прадстаўляе кіруючая кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць», павінна стаць асновай эканамічнага росту. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў падчас зʼезду партыі ў горадзе Катавіцы.
Матэвуш Маравецкі сказаў, што яго партыя падрыхтавала «пакт для прадпрымальнікаў». Паводле словаў прэм’ера, адным з яе элементаў зʼяўляецца сцвярджэнне, што «капітал усё ж такі мае грамадзянства».
Як адзначыў Маравецкі, трэба клапаціцца пра польскіх сярэдніх прадпрымальнікаў і ўладальнікаў малых і мікрапрадпрыемстваў.
Апазіцыя ў сваю чаргу абяцае грамадзянам перад выбарамі павелічэнне выдаткаў. Малгажата Кідава-Блоньска, вылучаная найбуйнейшай апазіцыйнай Грамадзянскай кааліцыяй у якасці кандыдата ў прэмʼер-міністры, заявіла, што сацыяльная дапамога не толькі павінна заставацца ранейшай, але і павінна пашырацца. Пра гэта палітык сказала падчас перадвыбарчага кангрэсу ў горадзе Сасновец.
Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 13 кастрычніка.
вс