Беларуская Служба

Беларус затрыманы на мяжы за буйную кантрабанду цыгарэтаў

24.10.2019 11:07
Беларускі кіроўца быў затрыманы на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 350 тысяч пачак нелегальных цыгарэт канфіскавалі супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з Будзіска. „Каля польска-літоўскай мяжы яны затрымалі грузавік, якім кіраваў 57-гадовы беларус”, - распавядае Мацей Чарнэцкі (Maciej Czarnecki) з Падатковай палаты адміністрацыі ў Беластоку.

- Кіроўца заяўляў, што ён не перавозіць нікаяка грузу. Аднак у выніку праверкі аказалася, што ў фуры знаходзяцца нелегальныя цыгарэты. Функцыянеры знайшлі агулам больш за 346 тысяч пачак тытунёвых вырабаў з беларускімі акцызнымі знакамі. Калі б гэты тавар трапіў на рынак польская казна страціла б больш за 7,5 мільёна злотых незаплачанага падатку. Функцыянеры Падляскага мытна-падатковага ўпраўлення пачалі супраць грамадзяніна Беларусі крымінальную справу і канфіскавалі цыгарэты і фуру.

Беларускі кіроўца быў затрыманы на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

аз