У сталіцы Польшчы ў рамках Варшаўскага працэсу сустракаецца Рабочая група па энергетычнай бяспецы. У працы групы прымаюць удзел прадстаўнікі больш за дзесяці краін. Група была створана па выніках, арганізаванай на пачатку году Польшчай і ЗША, канферэнцыі па бяспецы на Блізкім Усходзе.
Сустрэчу групы ў Варшаве адкрыў кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч, які казаў пра неабходнасць цеснага супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі.
- Нашая мэта - каардынацыя нашых дзеянняў па вырашэнні праблем бяспекі з дзеяннямі іншых народаў і краін. Я нагадваю, што дзейнічаюць тры рабочыя групы. У Сеуле сустрэлася група па пытаннях кібербяспекі, у Вашынгтоне - праваабарончая і Манаме – група, прысвечаная пытанням марской і паветранай бяспекі.
Кіраўнік польскага МЗС заявіў, што Польшча - адна з краін, якія найбольш пацярпелі ад уздзеяння энергетычнай геапалітыкі. Ён падкрэсліў, што палякі сталі сведкамі інструменталізацыі крыніц энергіі і энергетычнай інфраструктуры, у прыватнасці, у газавай і нафтавай сферaх.
Міністр дадаў таксама, што сітуацыя на Блізкім Усходзе становіцца ўсё больш напружанай і складанай і ўплывае на энергетычную бяспеку.
У сваю чаргу амбасадар Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджэт Масбахер заявіла, што ў цяперашні час пад пагрозай знаходзіцца інфраструктура для здабычы карысных выкапняў і газаправоды.
- Энергетычная бяспека наўпрост звязана з нацыянальнай бяспекай. Сёння нават мацней, чым калі-небудзь раней. Каб абараніць інфраструктуру, нам трэба абменьвацца інфармацыяй пра патэнцыйныя пагрозы.
У сярэдзіне лютага 2019 года ў Варшаве адбылася міністэрская сустрэча, прысвечаная бяспецы на Блізкім Усходзе. У ёй прынялі ўдзел больш за 60 дэлегацый, прадстаўнікі арабскіх дзяржаў і Ізраіля.
аз