Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро праводзяць вобшук у варшаўскай мэрыі, у сядзібе Гарадскога прадпрыемства водаправодаў і каналізацыі, а таксама ў Бюро па бяспецы і барацьбе з крызіснымі сітуацыямі варшаўскай мэрыі.
Паводле Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, згаданыя дзеянні ажыццяўляюцца на падставе рашэння абласной пракуратуры ў Варшаве і датычаць, між іншым, безгаспадарчасці ў Гарадзкім прадпрыемстве водаправодаў і каналізацыі, у тым ліку недастатковага нагляду за інвестыцыямі ў мадэрнізацыю і пашырэнне ачышчальнай станцыі „Чайка”.
Нагадваем, напрыканцы жніўня на згаданай станцыі дайшло да аварыі, у выніку якой нечыстоты з некалькіх раёнаў Варшавы выліваліся непасрэдна ў Віслу. Да часу ўвядзення ў эксплуатацыю аварыйнай інсталяцыі, у раку вылілася больш за 3,5 мільёна кубічных метраў нечыстотаў.
Праз некалькі дзён пасля аварыі стала вядома, што ўжо некалькі месяцаў на станцыі не працуе таксама ўстаноўка для спальвання каналізацыйнага шламу. Са снежня яго ўтылізацыяй займаюцца знешнія кампаніі, што каштуе гораду 1,7 млн злотых у месяц.
аз