Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці заахвочвае да ўдзелу ў акцыі «Запалі свечку памяці»

27.10.2019 16:08
Пры дапамозе згадай акцыі Інстытут нацыянальнай памяці нагадвае пра ахвяраў нямецкіх злачынстваў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Photo: _Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў рамках акцыі „Запалі свечку памяці” Інстытут нацыянальнай памяці нагадвае пра ахвяраў нямецкіх злачынстваў, асабліва з тэрыторыяў, якія ў 1939 годзе былі далучаныя да Трэцяга Рэйху. Гісторыкі заклікаюць палякаў запаліць сімвалічную свечку.


Жыхары Сілезіі сёння ўспамінаюць пра айца Яна Маху (Jan Macha). Святар арганізоўваў матэрыяльную дапамогу для маючых патрэбу, даваў таемныя шлюбы, вучыў рэлігіі.

Эвеліна Малахоўска (Ewelina Małachowska) з аддзелу Інстытута нацыянальнай памяці ў горадзе Катавіцы нагадвае, што студэнты і гарцэры, якія супрацоўнічалі са святаром, праводзілі разведвальную, прапагандысцкую і дабрачынную дзейнасць у рамках падпольнай арганізацыі „Ландыш”.

- У 1942 годзе за дабрачынную і грамадскую дзейнасць святар быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання. У снежні згаданага году прысуд быў прыведзены ў выкананне. Ягонае цела было спаленае ў канцлагеры Аўшвіц, а сімвалічная магіла знаходзіцца ў Гажове Старым (Chorzów Stary).

Шэсць гадоў таму пачаўся працэс кананізацыі айца Ян Махі.

аз