X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польская кампанія больш не будзе браць газ ад «Газпрому»

15.11.2019 12:04
PGNiG сёння падала «Газпрому» дэкларацыю аб жаданні скасаваць кантракт на куплю-продаж прыроднага газу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMat. prasowy PGNiG

Праўленне польскай нафтагазавай каманіі PGNiG паведаміла, што сёння, пасля атрымання неабходных карпаратыўных узгадненняў, падала «Газпрому» дэкларацыю аб жаданні скасаваць кантракт на куплю-продаж прыроднага газу.

Старшыня ўправы PGNiG Пётр Возьняк сказаў, што асноўнай прычынай, чаму кампанія не прадоўжыць кантракт з’яўляюцца найперш цэны сыравіны, якія выстаўляе «Газпром» і неабгрунтаваныя збоі паставак газу.

- За тры гады да заканчэння дагавора, калі адзін з бакоў вырашыць, што ня хоча больш супрацоўнічаць пасля заканчэння дагавора ў 2022 году, ён павінен паведаміць аб гэтым тры гады загадзя. Мы вырашылі гэта зрабіць цяпер, калі ўсе карпаратыўныя узгадненні выкананыя. Рашэнне атрымала адабрэнне з боку назіральнай рады кампаніі і міністра энергетыкі. Сёння мы вырашылі паведаміць аб гэтым расійскаму боку.

Так званы Ямальскі дагавор быў заключаны 25 верасня 1996 года і дзейнічае да 31 снежня 2022 года

На думку праўлення кампаніі, PGNiG ажыццяўляе стратэгію па дыверсіфікацыі напрамкаў здабычы газу пасля 2022 года. Гаворка ідзе пра заключэнне кантрактаў на пастаўку звадкаванага газу, набыццё радовішчаў прыроднага газу ў Паўночным моры і пашырэнне сістэмы перадачы. Гэтыя захады з'яўляюцца неабходнымі для забеспячэння энергетычнай бяспекі Польшчы і дазваляюць спыніць Ямальскі кантракт у адпаведнасці з яго палажэннямі.

яс