Беларуская Служба

Прэзідэнт прыняў удзел у перадачы ў музей сцяга 4-га Занёманскага палка ўланаў

29.11.2019 13:14
У часы ПНР згаданы быў схаваны ў сакрэтным месцы, якое ўдалося знайсці толькі ў 1980-х гадах.
          4-   ,
Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў удзел у перадачы ў музей сцяга 4-га Занёманскага палка ўланаў, PAP/Radek Pietruszka

Падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы Анджэй Дуда нагадаў пра значэнне сцягаў у гісторыі польскага войска. Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі перадачы ў Музей Войска Польскага ваеннага сцяга 4-га Занёманскага палка ўланаў.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што ў часы ПНР згаданы сцяг схавалі ад камуністаў у сакрэтным месцы, якое ўдалося знайсці толькі ў 1980-х гадах.

- Я перакананы, што такія сцягі маюць сілу, якая засяроджваецца ў перадачы традыцыі барацьбы чарговым пакаленням жаўнераў. Менавіта гэтага я жадаю ўсім жаўнерам 9-га Вармінскага разведвальнага палка і яго камандзіру.

У сваю чаргу кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны адзначыў, што сцяг - адзін з найважнейшых атрыбутаў арміі. „Гэта сімвал вернасці, гонару і адвагі", - падкрэсліў міністр Марыюш Блашчак.

Міністр падкрэсліў, што Музей Войска Польскага - гэта „натуральнае месца” для знойдзенага пасля васьмідзесяці гадоў сцяга. Марыюш Блашчак таксама падкрэсліў ролю 4-га Занёманскага палка ўланаў у польскай гісторыі.

- Жаўнеры 4-га Занёманскага палка ўланаў праславіліся гераізмам у польска-бальшавіцкай вайне, у вайне за межы даваеннай Польшчы, а таксама ў абарончай вайне 1939 году. Не выпадкова, патронам цяперашняга 9-га Вармінскага разведвальнага палка з’яўляецца жаўнер гэтага палка.

4-ты Занёманскі полк уланаў быў створаны ў лістападзе 1918 года і стаў вядомы сваімі баямі падчас польска-бальшавіцкай вайны і абарончай вайны 1939 года.

аз