„Падтрымка польскіх прадпрымальнікаў у экспарце” - гэта лозунг канферэнцыі ў Бельведэры, у якой прымаюць удзел эксперты і прадпрымальнікі з усёй краіны.
Канферэнцыя пачынае шэраг сустрэч, накіраваных на павелічэнне і прасоўванне польскага экспарту. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца: Савет па прадпрымальніцтве і Польская гандлёва-прамысловая палата.
Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта міністр Адам Квяткоўскі (Adam Kwiatkowski) заявіў, што польская эканоміка развіваецца і гэта шмат у чым звязана з экспартам. Пра гэта, паводле яго сведчаць лічбы.
- Экспарт польскіх прадпрыемстваў вырас у параўнанні з мінулым годам вырас на каля 5%. Гэта станоўчая навіна. Рост назіраецца, як у выпадку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Польшчы, як Германія, так і астатніх краін Еўрасаюза, а таксама іншых рынкаў, напрыклад, ЗША.
У сваю чаргу старшыня Польскай гандлёва-прамысловай палаты Анджэй Арэндарскі (Andrzej Arendarski) адзначыў, што ў 2004 годзе ВУП складаў 204 мільярды еўра, а цяпер - 496 мільярдаў еўра. „Наша эканоміка ўмацоўваецца і вытварае больш”, - падкрэсліў ён.
- У 2006 годзе польскі экспарт складаў 44% польскай вытворчасці. У мінулым годзе ён складаў ужо 63%. Гэта доказ таго, што ён расце. Аднак Польшча можа экспартаваць яшчэ больш і павялічаць колькасць новых экспартных рынкаў. Пакуль польскі экспарт надалей моцна засяроджваецца на Эўрасаюзе.
Нагадваем Савет па прадпрымальніцтве – гэта кансультатыўны і дарадчыцкі орган. Яго ў траўні бягучага года паклікаў прэзідэнт Анджэй Дуда.
аз