Бясплатныя кансультацыі насельніцтва праходзяць у 29 гарадах Польшчы, у тым ліку ў Любліне, Пулавах і Хэлме. Падчас сённяшняга Дня адчыненых натарыяльных кантор можна даведацца, як бяспечна распараджацца сваёй уласнасцю, якім чынам лепш за ўсё дбаць пра свае інтарэсы ды інтарэсы сваіх блізкіх.
Прэс-сакратар Натарыяльнай палаты Любліна Бэата Славікоўска ўдакладніла, што сёння могуць разлічваць наведвальнікі натарыусаў:
-Можна даведацца, як правільна аформіць спадчыну, як правільна прайсці ўсе працэдуры, звязаныя з атрыманнем спадчыны. Таксама можна атрымаць інфармацыю па самым шырокім спектры пытанняў, у тым ліку па пытаннях шлюбу.
Да акцыі бясплатных кансультацыя далучылася больш за 600 натарыусаў у розных кутках Польшчы.
IAR/эж