Анджэй Дуда заявіў, што падчас рэалізацыі кліматычнай палітыкі, трэба дбаць пра польскую вугальную прамысловасць. Адначасова прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў неабходнасць уносіць змены ў кліматычную палітыку:
-Вялікім пасылам прамысловай трансфармацыі для ўсяго свету і для Польшчы (якая мае спецыфічныя ўмовы і прамысловы характар, створаныя на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў) надзвычай важаным з’яўляецца выкананне прынцыпу «справядлівай трансфармацыі».
Анджэй Дуда ўдакладніў, што справядлівая трансфармацыя і абарона клімату павінны быць бяспечнымі для чалавека, прагрэсу і для функцыянавання дзяржавы.
Дзень шахцёра адзначаецца ў Польшчы 4 снежня. Аднак ужо ў суботу 30 лістапада прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў шахту бурага вугалю «Тураў». З рук кіраўніка Польшчы заслужаныя шахцёры атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.
IAR/эж